Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Прыказкі і прымаўкі пра Радзіму

Родная зямелька – як зморанаму пасцелька.

На чужыне і камар загіне.

Чым за морам віно піць, лепш з Нёмана вадзіцу.

Далёкая старана без ветру сушыць.

У сваім краі, як у раі.

Прыказкі і прымаўкі пра прыроду

Хмары не будзе – гром не ўдарыць.

Не ўсякая хмара дажджу дае.

Адкуль хмары, адтуль дождж.

Ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе.

Куры церабяцца і купаюцца – дождж будзе.

Будзе дождж – будуць і грыбы.

Як кот на пячы – холадна на двары.

Беражы нос у вялікі мароз.

Вада камень прабівае.

Якая зямля – такі і хлеб.

Колас добра не спее, калі сонца не грэе.

Прыказкі пра жывёльны і раслінны свет

Ваўка зубы кормяць.

Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.

Воўк казе не таварыш.

Каза плача, а воўк скача.

Ліса і ў сне курэй бачыць.

Рыба вады не баіцца.

Якая птушка, такі і галасок.

Варона колькі не мыецца, усё роўна чорная, а гусь акунулася – і ўжо

Лес і вада – родныя брат і сястра.

Высокае дрэва здалёку відаць.

Дзе мухаморы, там і баравікі.

Дзе ягаднік, там і ягада.

Прыказкі пра поры года

Жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка.

Жураўлі ляцяць нізка – зіма ўжо блізка.

Зімовы дзянёк, што камароў насок.

Якая зіма, такое і лета.

Зіма снежная – лета дажджлівае.

Бусел прыляцеў – вясна будзе.

Вясенні дзень год корміць.

Вясна красна цвятамі, а восень пладамі.

Калі май халодны, дык год хлебародны.

Хто халадку шукае, той узімку галадае.

Прыказкі пра сельскую гаспадарку

На чорным полі бела пшаніца родзіць.

Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.

Ліха не знаць – на сваім полі араць.

Гультая зямля не любіць.

Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Трэба рана ўставаці, калі хлеба дажыдаці.

Выходзь на поле з расою, дык будзеш з ядою.

У каго чорна глыба, у таго і хлеба скіба.

Прыказкі пра працу

Шчырая праца – мазалёвая.

Хто любіць трудзіцца, таму без працы не сядзіцца.

Работа і корміць, і поіць.

Вось на свеце як бывае: хто працуе, той і мае.

Без працы не есці пірагоў.

Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы.

Хто працуе, таму і шанцуе.

Хто працуе, той і святкуе.

Добра рабі, добра і будзе.

Прыказкі пра дзяцей

Кожнаму сваё дзіця міла.

Дзіцятка хоць і крыва, ды бацьку з маткаю міла.

Савіныя дзеці самыя харашэйшыя.

У сваёй маткі ўсе добрыя дзеткі.

Усякая матка хваліць сваё дзіцятка.

І ваўчыха сваіх дзяцей любіць.

І сава сваіх дзяцей хваліць.

Прыказкі пра дабрыню, злосць і зайздрасць

Сам добры – людзі добрыя.

У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.

Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.

Добры чалавек і жывёлу шкадуе.

Злосці поўныя косці.

Верабей і той зло мае.

Сабака ад злосці свой хвост кусае.

Злы чалавек злее ваўка.

На ліхога чалавека і сабака брэша.

Чужыя лемяшы харашы.

Прыказкі пра ляноту, гультайства

Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.

Праца чалавека корміць, а лянота порціць.

Да работы не пускаюць ляноты.

Лень жуе чалавека, як іржа жалеза.

Пачнеш ляніцца – будзеш з торбай валачыцца.

Ад ляноты чакай бядоты.

Гультаю ўсё цяжка.

Лянівай кабыле і хвост мяшае.

На работу – цяляты, а на яду – коні.

Верабей не сее, не жне, а зярняткі клюе.

Прыказкі пра праўду і няпраўду

На праўдзе свет стаіць.

За праўду стой гарой.

Чыя праўда, таго і сіла.

Праўды не скрыеш.