Выкарыстанне беларускіх народных гульняў у выхаваннi дзяцей дашкольнага узросту

0 комментариев



Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных вiдах народнай творчасцi: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах, святах, адзеннi, творах выяўленчага i дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. Адным з выхаваўчых сродкау, якi дазваляе з ‘яднаць нацыянальныя (дзяржауныя) iнтарэсы дзiцяцi, — народныя гульнi, святы, абрады. Гульнi – асноўная форма дзейнасцi дзiцяцi, змест жыцця. У iх дзецi мацнеюць фiзiчна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, дзейнiчаць у калектыве.

Як правiла, беларускiя народныя гульнi – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганiзм дзяцей, фармiруюць у iх неабходныя фiзiчныя навыкi. Народныя гульнi ў комплексе з iншымi выхаваўчымі сродкамi ўяўляюць аснову для фармiравання ў дзяцей неабходных фiзiчных якасцей i навыкаў, выхавання ў iх нацыянальнай самасвядомасцi i цiкавасцi да гiсторыi i культуры свайго народа.

Беларускiя народныя гульнi – адзiн з самых старажытных i арыгiнальных сродкаў выхавання. У iх  адлюстроўваюцца найлепшыя нацыянальныя традыцыi, i трэба заўважыць, што яны цесна связаны з навакольным асяродзем, бытам i працоўнай дзейнасцю людзей, раскрываюць характар, звычкi беларусаў.

Змест беларускiх гульняў задавальняя iнтарэсы сучасных дзяцей, адпавядае iх жыццёвым патрабаванням. Роля беларускiх народных гульняў, як сродку фiзiчнага, эстэтычнага i разумовага выхавання адумоўлена тым, што яны садзейничаюць:

  • правiльнаму фiзiчнаму развiццю;
  • умацаванню здароуя;
  • развiццю сiлы, спрытнасцi, вастрынi зроку i слыху, назiральнасцi, кемлiвасцi, удумлiвасцi, вытрымкi, пачуцця калектывiзму, клопату пра iншых, любовi да роднага краю, выхаванню пачуцця справядлiвасцi.

 Асноўнай рысай большасцi беларускiх рухавых гульняў  з’яўляецца тое, што яны патрабуюць шмат фiзiчнай энергii, спрытнасцi, кемлiвасцi, у вынiку чаго дзецi атрымлiваюць добрую фiзiчную нагрузку, загартоўку.

У сваiм першапачатковым выкананнi ўсе народныя гульнi праводзiлiся на вулiцы. I зараз яны не патрабуюць спецыяльных умоу i абсталявання. Гэта забяспечвае iх арганiзацыю на свежым паветры прычым сезоннасць беларускiх гульняў дазваляе праводзiць iх на працягу ўсяго года. А комплекснае ўздзеянне фiзiчнай актыунасцi i звычайных прыродных умоў на арганiзм узмацняе эффект загартоўвання.

Методыка навучання дзяцей дашкольнага ўзросту беларускiм рухавым гульням мае свае спецыфiчныя асаблiвасцi ў залежнасцi ад узросту дзяцей.

Подбiраючы гульню, педагог павiнен звярнуцца да вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыi, у якой спiс гульняў складзены з улiкам агульнай рухавай падрыхтоўкi дзяцей пэўнага ўзросту i накiраваны на вырашэнне пэўных адукацыйных задач. Рухавы змест гульняў павiнен адпавядаць умовам iх правядзення. Важна ўлiчваць пару года і надвор ‘е.

Выбар гульнi вызначае яе месца ў рэжыме дня. На першай прагулцы мэтазгодна правесцi гульнi больш дынамiчныя, на другой – гульнi,  розныя па рухавай характырыстыцы.

Тлумачэнне правiлаў  гульнi павiнна быць кароткiм, зразумелым, эмацыянальным, цiкавым.

Выбар гульнi залежыць ад педагагiчнай задачы, а таксама фiзiчнай падрыхтоўкi дзяцей, iх стану здароўя. Педагог знаёмiць са зместам гульнi, паказвае як трэба выконваць тыя цi iншыя дзеяннi, пры дапамозе пытанняуў паўтарае з дзяцьмi правiла, каб пераканацца, што яны ўсё зразумелi.

Двухгадовых дзяцей папярэдне знаёмiць з гульнёй i яе правiлами не трэба; тлумачэнне iгры праводзiцца паэтапна, у ходзе гульнёвых дзеянняў. У другой малодшай, сярэдняй i старэйшай групах папярэдняе тлумачэнне адбываецца з улiкам узроставых псiхалагiчных магчымасцей дзяцей. Гэта вучыць iх планаваць свае дзеяннi. Вельмi важна з ‘яуляецца паслядоўнасць тлумачэння:

  • назва гульнi i яе задума;
  • кароткi змест;
  • правiлы;
  • напамiн рухаў (пры неабходнасцi);
  • раздача роляў;
  • раздача атрыбутаў;
  • размеркаванне ўдзельнiкаў гульнi на пляцоўцы;
  • пачатак гульнёвых дзеянняў.

Калi ў гульнi ёсць словы, то спецыяльна развучваць іх не трэба, дзецi запамiнаюць iх падчас гульнi.

  Размеркаванне роляў  выкарыстоўваецца як момант для выхавання паводзiн дзяцей. Вядучыя ролi – заўсёды прывабныя. Выбар на вядучую ролю ўспрымаецца як узнагарода.

Спосабы выбара на вядучую ролю:

1. «Брацца за палку»: хто дакранаецца да канца палкі той i будзе вадзiць.

2. «Канацца»:  ставiцца палка на ступню і  кiдаецца як мага далей.

3. «Лiчыцца»: на каго прыпадзе апошняе слова  ў  лiчылцы той і водзiць.

4. «Дамаўляцца»: выбiраецца з улiку найбольш вопытных.

5. «У якой руцэ прадмет»: хто адгадвае – водзiць i iнш.

У першай малодшай групе педагог прымае ўдзел у гульне, трохгадовым дзеткам можна даручыць выкананне галоўнай ролi, у сярэдняй i старэйшай групах кiраўнiцтва апасродкаванае: педагог можа прымаць удзел у гульнi, калi яна новая або па ўмовах гульнi не хапае пары. Педагог павiнен бачыць дзеяннi кожнага дзiцяцi.

 У малодшых групах вынiк гульнi павiнен быць аптымiстычным, кароткiм i канкрэтным. Абавязкова трэба пахвалiць малых. У сярэднiх i старэйшых групах варта адзначыць тых, хто правiльна выконваў рухi, называць i тых дзяцей, хто парушалi правiлы. Заўвагi робяцца ў добразычлiвай форме.

  Падвядзенне вынiкаў  гульнi павiнна выклiкаць у дзяцей жаданне ў наступны раз пастарацца i дабiцца большага.

Педагог павiнен iмкнуцца больш шырока выкарыстоўваць i знаёмiць сваiх выхаванцаў з беларускiмi народнымi гульнямi, але трэба ўлiчваць iндывiдуальныя магчымасцi дзяцей. Складаныя гульнi прапанаваць больш падрыхтаваным дашкольнiкам. Гэда дасць магчымасць зрабiць беларускiя нацыянальныя гульнi даступным сродкам выхавання дзяцей.

 Выкарыстанне беларускiх народных гульняў дапаможа вырасцiць дзяцей здаровыми, працавiтыми i мужнымi дзяцьмi, якiя будуць шанаваць народныя традыцыi.

 Такiм чынам, народныя гульнi ў комплексе з iншымi выхаваўчымi сродкамi закладваюць аснову для выхавання здаровага дзiцяцi, для фармiравання ў яго неабходных фiзiчных якасцей i навыкаў, нацыянальнай самасвядомасцi i цiкавасцi да гiсторыi i культуры свайго народа.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Related Post

«Чтоб здоровье сохранить, научись его ценить»«Чтоб здоровье сохранить, научись его ценить»

0 комментариев


В современном мире, когда вокруг маленького человека столько соблазнов, только родители способны и должны оградить его от вредных привычек, неправильного питания, пассивного, малоподвижного образа жизни и других опасных факторов, сокращающих

«Семейная физическая культура»«Семейная физическая культура»

0 комментариев


Физкультура так же важна, как и здоровое питание, поскольку она способна в значительной мере продлить активное долголетие и снизить риск многих заболеваний. Для людей с малоподвижным образом жизни характерны ранняя